З 25 па 30 красавіка на ФМА пройдзе Тыдзень студэнцкай навукі.
На працягу тыдня на факультэце будуць праводзіцца мерапрыемствы, якія матывуюць студэнтаў да навуковай дзейнасці. Запланаваны мерапрыемствы рознага фармату: прэзентацыі і пасяджэнні СНДЛ, гурткоў і клубаў, лекцыі, семінары, майстар-класы, экскурсіі, конкурсы, круглыя сталы, воркшопы, віктарыны і многае іншае. Галоўным навуковым мерапрыемствам тыдня стане 79-я навуковая канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў ФМА, якая адбудзецца 28 красавіка.
Прыходзьце і пераканайцеся, што навука – гэта не сумна! З праграмай Тыдня студэнцкай навукі можна азнаёміцца ТУТ.