Select your language

Выбар прафесіі – важнае рашэнне ў жыцці кожнага чалавека. Не заўсёды лёгка зразумець, ці падыходзіць табе гэтая прафесія, пакуль не паспрабуеш. Менавіта таму прафарыентацыйнай рабоце ў школе надаецца такая вялікая ўвага. Галоўная мэта прафарыентацыі – дапамагчы школьнікам зрабіць усвядомлены выбар прафесіі і павысіць кампетэнтнасць навучэнцаў у галіне планавання кар'еры.

19 красавіка загадчык кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці А. В. Сідарэвіч-Стахнова і старшы выкладчык кафедры Ю.І.Сіняўская арганізавалі і правялі прафарыентацыйную сустрэчу з навучэнцамі 11 класаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №10 г. Мінска».

У ходзе сустрэчы будучыя абітурыенты падрабязна пазнаёміліся з факультэтам міжнародных адносін, яго спецыяльнасцямі і прадметамі ўступных іспытаў, асаблівасцямі і перавагамі навучання. Падчас свайго выступлення А.У. Сідарэвіч-Стахнова асобна спынілася на арганізацыі студэнцкай навукі на факультэце, Мадэлі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (FIRMUN), Студэнцкім таварыстве «Актыўныя. Рашучыя. Творчыя» (СТАРТ) і на іншых творчых аб'яднаннях ініцыятыўных і мэтанакіраваных студэнтаў.

Асаблівай увагі заслугоўваюць замежныя мовы, якія вывучаюцца на факультэце. Сіняўская Ю.І. дэталёва расказала пра моўную падрыхтоўку, якую забяспечвае кафедра, спынілася на пазааўдыторных мерапрыемствах, якія праводзяцца прафесарска-выкладчыцкім складам.

Па ацэнцы ўдзельнікаў, мерапрыемства прайшло паспяхова, асноўныя мэты прафарыентацыйнай работы былі дасягнуты.

Ю. І. Сіняўская, старшы выкладчык кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці

{gallery}2022/2022_04_19{/gallery}