Select your language

14 красавіка 2022 г. у Таварыстве дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі адбыўся ўрачысты вечар, прысвечаны 30-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Куба.

З віншавальным словам выступіў намеснік міністра замежных спраў Яўген Андрэевіч Шастакоў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Хуан Вальдэс Фігероа, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентам Кубы Сяргей Міхайлавіч Клішэвіч, прадстаўнік Міністэрства прамысловасці, старшыня таварыства дружбы "Беларусь – Куба" Анатоль Васільевіч Талкачоў.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і дзяржаўных органаў.

Свае віншаванні высокім гасцям падрыхтавалі студэнты факультэта міжнародных адносін, якія вывучаюць іспанскую мову. У выкананні Нэлі Асіноўскай (3 курс «Сусветная эканоміка»), Шабнам Кадзіравай, Дар'і Бадуновай, Наталлі Конюх, (2 курс «Міжнародныя адносіны»), Анастасіі Шарманавай, Данііла Лузана (3 курс «Міжнародныя адносіны»), Ганны Кастрыцкай (2 курс "Сусветная эканоміка"), Мікіты Уласенка (1 курс "Мытная справа") прагучалі вершы і песні вядомых кубінскіх аўтараў.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Куба былі ўстаноўлены ў красавіку 1992 г. Яны заснаваны на моцнай дружбе і цесным супрацоўніцтве. У маі 1997 г. гандлёвае прадстаўніцтва Кубы ў Беларусі было пераўтворана ў Пасольства. У лістападзе 1998 г. адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь на Кубе, якое стала першым дыпламатычным прадстаўніцтвам краіны ў Лацінскай Амерыцы і Карыбскім басейне.

{gallery}2022/2022_04_14_02{/gallery}