Select your language

З 11 па 18 красавіка ў рамках праграмы па прафесійна-арыентацыйнай рабоце факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзілася анлайн-віктарына для навучэнцаў 11 класаў сярэдніх школ і гімназій «Ці ведаеце Вы англамоўныя краіны». Арганізатарам мерапрыемства выступілі выкладчыкі кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці: дацэнт Івашкевіч Ірына Мікалаеўна, старшыя выкладчыкі Зудова Святлана Аляксандраўна і Ладзік Наталля Анатольеўна. Анлайн-віктарына праводзілася з мэтай развіцця лінгвістычнай, адукацыйнай і сацыякультурнай кампетэнцый навучэнцаў сярэдніх школ і гімназій усіх напрамкаў падрыхтоўкі; узбагачэння ведаў вучняў аб геаграфічным становішчы, палітычным, эканамічным ладзе, сацыяльна-культурнай спадчыне і рэаліях англамоўных краін; выхавання талерантнага ўспрымання сацыяльных і культурных адрозненняў, паважлівых і беражлівых адносін да гістарычнай спадчыны, англійскай мовы і культурных традыцый іншых краін.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 159 навучэнцаў не толькі сталіцы, абласных і раённых цэнтраў, але і пасёлкаў (Мазыр, Іванава, Салігорск, Ляхавічы, Баранавічы, Бабруйск, Быхаў, Івацэвічы, Клічаў, г.п. Чырвоная Слабада, Пінск, Слонім, Бабруйск, аг.Моталь і іншыя). Анлайн-віктарына праходзіла ў два туры. Першы тур уключаў 50 пытанняў па краіназнаўстве англамоўных краін (геаграфія, гісторыя, палітыка, літаратура, музыка, мастацтва, кінематограф). Пераможцамі першага тура сталі наступныя ўдзельнікі:

  1. Баранава Яна (Бабруйск) (86,7%)
  2. Маркоўскі Дзмітрый (Брэст) (86,3%)
  3. Фамінава Дар'я (Віцебск) (80,5%)
  4. Чарняеў Андрэй (Віцебск) (78,3%)
  5. Кулеш Вольга (Брэст) (77,5%)
  6. Стачынская Карына (Пінск) (77,4%)
  7. Ралько Марк (Магілёў) (77%)
  8. Сяліцкая Ульяна (Мінск) (72,6%)
  9. Храмянкова Алёна (Мінск) (72,44%)
  10. Акулёнак Аляксей (Віцебск) (72,40%)

 Гэтыя навучэнцы былі запрошаны на 2-і тур віктарыны, які ўяўляў сабой анлайн конкурс міні-эсэ па актуальнай тэматыцы. У выніку ацэнкі эсэ былі вызначаны наступныя пераможцы:

1 МЕСЦА – СЕЛІЦКАЯ Ульяна (Мінск) (97 балаў)
2 МЕСЦА – СТАЧЫНСКАЯ Карына (Пінск) (84 балы) і ХРАМЯНКОВА Алёна (Мінск) (83 балы)
3 МЕСЦА – КУЛЕШ Вольга (Брэст) (80 балаў)

Арганізатары мерапрыемства шчыра ДЗЯКУЮЦЬ усіМ удзельнікаМ і ВІНШУЮЦЬ ПЕРАМОЖЦАЎ анлайн-віктарыны «Ці ведаеце Вы англамоўныя краіны»!

Шчыра дзякуем за дапамогу ў правядзенні дадзенага прафарыентацыйнага мерапрыемства дэканат факультэта міжнародных адносін, Латушку Ірыну Пятроўну, Журок Алену Уладзіміраўну!

Спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва!

{gallery}2022/2022_04_18{/gallery}