У рамках прафарыентацыйнай работы на факультэце міжнародных адносін 18 красавіка 2022 года прайшла сустрэча са слухачамі факультэта даўніверсітэцкай адукацыі БДУ з Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Удзельнікі былі азнаёмлены з пералікам спецыяльнасцей, па якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў, а таксама з умовамі навучання. У ходзе адказаў на пытанні ўдзельнікаў асобная ўвага была ўдзелена магчымасці вывучэння некалькіх замежных моў, а таксама наяўнасці прадметаў, якія выкладаюцца на англійскай мове. Асобная ўвага была ўдзелена магчымасцям навучання па магістарскіх праграмах.
