Select your language

Напярэдадні Тыдня студэнцкай навукі на ФМА секцыя партугальскай мовы кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці сумесна са студэнтамі 1-3 курсаў, якія вывучаюць партугальскую мову, запусцілі серыю відэа па папулярызацыі партугальскай мовы і культурных каштоўнасцяў партугаламоўных краін.

Прадстаўляем вашай увазе другое відэа праекта, прысвечанае партугальскай мове ў свеце. Падчас запісу відэа студэнты 2-га курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» распавялі пра распаўсюджванне мовы, яе лінгвістычныя характарыстыкі, падрабязна спыніліся на партугаламоўных краінах і іх культурных каштоўнасцях.

Варта адзначыць, што Амбасада Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь аказала інфармацыйную падтрымку па стварэнні відэаролікаў.

Глядзець відэа