Select your language

11—12 красавіка 2022 г. адбылася вясенняя сесія Мадэлявання Арганізацыі Аб'яднаных Нацый на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта FIRMUN.

У 2022 годзе Мадэляванне ААН на ФМА БДУ з'яўляецца лаўрэатам праекта "Лепшы маладзевы праект БДУ".

Пляцоўкамі для абмеркавання позваў у рамках вясновага Мадэлявання выступілі два камітэты: Рада Бяспекі на іспанскай мове і Рада Бяспекі на англійскай мове. Упершыню за 5 гадоў адным з камітэтаў Мадэлявання стала Рада Бяспекі на іспанскай мове. Высокія вынікі паказалі як студэнты, якія валодаюць іспанскай мовай на высокім узроўні, так і студэнты, якія вывучаюць мову першы год.

Тэмамі паседжанняў Рады Бяспекі на іспанскай мове сталі рэформа Рады Бяспекі ААН і выкарыстанне касмічнай прасторы ў мірных мэтах.

Дэлегаты Рады Бяспекі, якая мадэлявалася на англійскай мове, праводзілі дыскусіі па Тыбецкім пытанні і Ольстэрскай праблеме.

11 красавіка пачалося з урачыстага адкрыцця, дзе з уступным словам выступілі Андрэй Уладзіміравіч Селіванаў, а таксама кіраўнік арганізацыйнага камітэта Мадэлявання ААН Крысціна Ярмак. У прывітальным слове выступоўцы пажадалі ўдзельнікам дзейсных і яркіх дэбатаў, а таксама працягу ўдзелу ў Мадэляванні і імкнення знаходзіць шляхі вырашэння праблем, якія хвалююць сусветную супольнасць. Пасля завяршэння цырымоніі адкрыцця ўдзельнікі Мадэлявання пачалі абмеркаванне парадкаў дня ў камітэтах. У пачатку пасяджэння ў Радзе Бяспекі, якая мадэлявалася на іспанскай мове, адбылося выступленне эксперта — старшага выкладчыка кафедры міжнароднага права ФМА БДУ Ільі Мікалаевіча Адамава па тэме "Выкарыстанне космасу ў мірных мэтах".

12 красавіка дэлегаты працягнулі актыўнае абмеркаванне прадстаўленых павестак. На пляцоўцы Рады Бяспекі, якая мадэлявалася на англійскай мове, з дакладам аб статусе Тыбета выступіў эксперт — загадчык кафедры ўсходазнаўства ФМА БДУ Віталь Расціслававіч Баравы.

Пасля заканчэння пасяджэнняў адбылася цырымонія закрыцця. Кіраўніком FIRMUN Крысцінай Ярмак, а таксама Старшынямі камітэтаў – Даніілам Лузанам і Верай Сасунавай былі падведзены вынікі вясенняй сесіі Мадэлявання ААН і ўзнагароджаны лепшыя дэлегаты:

  • Уладзімір Круглікаў (Вялікабрытанія) у Радзе Бяспекі (на англійскай мове);
  • Антон Баравікоў (Вялікабрытанія) у Радзе Бяспекі (на іспанскай мове).

Традыцыйна, узнагароды атрымалі ўдзельнікі, чые выклады палітыкі краіны сталі лепшымі:

  • Варвара Мельнікава ў Радзе Бяспекі (на англійскай мове);
  • Рафаэль Хасуэ Янес Лопез у Радзе Бяспекі (на іспанскай мове).

Усім удзельнікам былі ўручаны сертыфікаты аб удзеле, а пераможцам — памятныя прызы і дыпломы.

Дзякуем Дэлегатам за ўдзел! Да новых сустрэч!

{gallery}2022/2022_04_12_02{/gallery}