Select your language

Савет маладых вучоных ФМА арганізуе семінар "Развіццё публікацыйнай актыўнасці: як пісаць навуковыя артыкулы", які адбудзецца 21 красавіка 2022 г.

Асноўная мэта семінара – абмеркаванне пытанняў напісання навуковых артыкулаў і планавання навуковай кар'еры ў БДУ.

Час працы семінара з 11.30 да 12.50 у ауд.1008. У працы семінара плануецца абмеркаванне наступных пытанняў:

  • Што такое навуковы артыкул і навошта ён патрэбны;
  • Якія бываюць навуковыя артыкулы;
  • Памылкі выкладу;
  • Статыстычныя памылкі;
  • Шаблон афармлення навуковага артыкула;
  • Хуткая праверка артыкула для пачаткоўцаў;
  • Падрабязна аб выбары навуковых пошукаў;
  • Заахвочванне да публікацыйнай актыўнасці ў БДУ;
  • Планаванне навуковай кар'еры

Запрашаем да ўдзелу студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, маладых вучоных, а таксама ўсіх зацікаўленых.

Па пытаннях звяртацца: Кісялевіч Анастасія Ігараўна, старшыня СМУ ФМА, выкладчык кафедры МЭА, электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.