12.04.22 у рамках рэалізацыі сумеснай дамовы аб супрацоўніцтве была арганізавана прафарыентацыйная сустрэча з настаўнікамі і выпускнікамі Дзяржаўнай установы адукацыі Гімназія № 34 г. Мінска «Запрашаем на ФМА».
У ходзе сустрэчы была прадстаўлена падрабязная інфармацыя аб навучанні на факультэце міжнародных адносін, уступных іспытах і праходных балах, дзеці змаглі азнаёміцца з дадатковай інфармацыяй, размешчанай у інфармацыйных роліках і буклетах. Будучыя абітурыенты задавалі пытанні, якія тычыліся стыпендыі, культурнага вольнага часу, удзелу ў спартыўна-масавых мерапрыемствах, магчымасцей праходжання стажыровак за мяжой, будучага працаўладкавання.
Мерапрыемства арганізавалі і правялі намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце С. В. Жаваронкава і дацэнт кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці А. В. Тучынскі.

