Select your language

8 красавіка адбылося паседжанне навуковага Лекторыя ФМА, арганізаванае Студэнцкім актывам пры Савеце па НДРСА, на якім абмяркоўваліся актуальныя праблемы міжнароднага права, сацыяльна-эканамічнай сферы і лінгвакраіназнаўства.

Студэнт 3 курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» Марк Шыраеў падрыхтаваў даклад на тэму "Уплыў Карана на сучасную арабскую літаратурную мову".

Студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка» Лізавета Краскоўская выступіла з тэмай "Уплыў гендэрнай няроўнасці на эканамічны рост".

Сяргей Зубаў, студэнт 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права", прадставіў вынікі даследавання па тэме "Інстытут прызнання ў міжнародным праве: тэорыя і практыка".

У якасці экспертаў на пасяджэнні прысутнічалі дацэнт кафедры міжнародных эканамічных адносін Юрава Наталля Вячаславаўна, выкладчык кафедры міжнароднага права Шарыпіна Ірына Вадзімаўна і дацэнт кафедры ўсходазнаўства Адзярыха Вадзім Уладзіміравіч.

Дакладчыкі прадэманстравалі глыбокія веды па заяўленых тэмах, выдатныя навыкі публічных выступаў і ўменне актыўна ўзаемадзейнічаць з аўдыторыяй. За прэзентацыяй кожнага даклада ішла ажыўленая дыскусія з пытаннямі і каментарамі ад экспертаў і слухачоў.

Дзякуем спікерам і слухачам Лекторыя і чакаем усіх на наступных паседжаннях!

{gallery}2022/2022_04_08{/gallery}