Select your language

7 красавіка напярэдадні Тыдня студэнцкай навукі на ФМА студэнты 3-га курса спецыяльнасці «Менеджмент у сферы міжнароднага турызму» ў рамках курса «Менеджмент індустрыі гасціннасці» пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры міжнароднага турызму Дзядок В. М. правялі выязны тэарэтыка-практычны занятак "Прэзідэнт-Гатэль". На занятках таксама прысутнічалі магістранты спецыяльнасці «Менеджмент масавых падзейных мерапрыемстваў» Сіняўская Ю. І. і Белазёрава А. В., студэнты 1 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны», якія вывучаюць партугальскую мову.

У рамках эксклюзіўнай экскурсіі па Прэзідэнт-гатэлю ўдзельнікі змаглі атрымаць разгорнутыя адказы на многія пытанні, уключаючы: "Чым здзіўляе сучасны гасцінічны бізнес?", "Як стварыць камфортную атмасферу для самага патрабавальнага наведвальніка?" і многія іншыя.

В рамках эксклюзивной экскурсии по Президент-отелю ребята смогли получить развёрнутые ответы на многие вопросы, включая: «Чем удивляет современный гостиничный бизнес?», «Как создать комфортную атмосферу для самого требовательного посетителя?» и многие другие.

Уклад камфартабельных нумароў вышэйшага класа, маркетынгавыя хітрыкі, сістэма прыцягнення кліентаў – гэта далёка не ўвесь спіс тэм, якія закраналіся на працягу мімалётных гадзін, праведзеных у самым прэстыжным гатэлі краіны, які з'яўляецца ўзорам бездакорнага абслугоўвання і элегантнага стылю.

Дробязяў у гасцінічным бізнесе не бывае, і гэтая экскурсія натхніла на новыя прафесійныя вышыні!

Гасцінічны комплекс "Прэзідэнт-Гатэль" расчыніў свае дзверы для першых гасцей 3 мая 2013 года. Назва гасцініцы "Прэзідэнт-Гатэль" – гэта не толькі статус і вялікая адказнасць, але і адпаведны ўзровень абслугоўвання і бездакорная рэпутацыя. Для гасцей сталіцы прапанаваны 154 нумары рознай катэгорыі, 14 канферэнц-залаў агульнай умяшчальнасцю звыш 1300 чалавек, шматфункцыянальны СПА-цэнтр і вялікі шэраг дадатковых паслуг.

Відэа "Прэзідэнт-Гатэль"

Сіняўская Ю.І., магістрант спецыяльнасці "Менеджмент масавых падзейных мерапрыемстваў"
Гедымін М.А., студэнтка спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны"

{gallery}2022/2022_04_07{/gallery}