Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт як удзельнік Міжнароднага сеткавага інстытута ў сферы супрацьдзеяння легалізацыі (адмыванню) даходаў, атрыманых злачынным шляхам і фінансавання тэрарызму, Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органы фінансавай разведкі і ВНУ Расійскай Федэрацыі, Казахстана, Кыргызстана, Туркызстана і краін БРІКС удзельнічаюць у арганізацыі і правядзенні Міжнароднай алімпіяды па фінансавай бяспецы.
Для кого
Да ўдзелу ў Міжнароднай алімпіядзе па фінансавай бяспецы запрашаюцца студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і іншых ВНУ Рэспублікі Беларусь, якія праходзяць навучанне на I і II ступенях атрымання вышэйшай адукацыі.
Этапы алімпіяды
Адборачныя туры алімпіяды праходзяць у ВНУ–удзельніках Міжнароднага сеткавага інстытута ў сферы супрацьдзеяння легалізацыі (адмыванню) даходаў, атрыманых злачынным шляхам і фінансавання тэрарызму (ПАД/ФТ).
У Беларускім дзяржаўным універсітэце этап ВНУ (адборачны) пройдзе з 25 красавіка па 20 мая 2022 года ў вочнай форме на эканамічным, юрыдычным факультэтах і факультэце міжнародных адносін, шляхам рашэння алімпіяднага тэста па тэме ПАД/ФТ.
Прызёры і пераможцы адборачнага этапа будуць накіраваны на заключны этап Алімпіяды, які пройдзе на базе Адукацыйнага цэнтра "Сірыус" у горадзе Сочы з 10 па 14 кастрычніка 2022 года. Праграма фінальнага этапа ўключае адукацыйныя, культурныя і спартыўныя мерапрыемствы: сустрэчы з запрошанымі экспертамі, практыкумы, майстар-класы, сустрэчы з работадаўцамі, панэльныя дыскусіі, экскурсіі, удзел у кірмашы вакансій і ў спартыўных спаборніцтвах. Таксама студэнты змогуць узяць удзел у праектнай працы.
Напрамкі алімпіяды:
Для студэнтаў – на аснове асноўных адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі па напрамках падрыхтоўкі:
- юрыспрудэнцыя;
- эканоміка; фінансы і крэдыт, эканамічная бяспека;
- міжнародныя адносіны,
- інфармацыйная бяспека.
Пераможцы і прызёры папярэдніх мерапрыемстваў атрымаюць права ўдзелу ў фінале Алімпіяды.
Мэты алімпіяды
- Павышэнне інфармацыйнай, фінансавай і прававой пісьменнасці моладзі, фарміраванне новай формы мыслення, прафілактыка дэструктыўнай і экстрэмісцкай дзейнасці;
- Выяўленне таленавітых школьнікаў і студэнтаў, якія маюць глыбокія веды, уменні, навыкі ў галіне фінансавай бяспекі;
- Садзейнічанне стварэнню ўмоў для індывідуальнай траекторыі прафесійнага росту і прыцягненне да працы ў антыадмывальную сістэму;
- Матывацыя і стымуляванне творчага росту, актыўнасці і цікавасці моладзі да фінансавай бяспекі;
- Садзейнічанне прафесійнай арыентацыі школьнікаў і студэнтаў.
Заданні этапа ВНУ (адборачнага) :
Аборачны этап ВНУ праводзіцца ў вочным фармаце на базе эканамічнага, юрыдычнага факультэтаў і факультэта міжнародных адносін.
Удзельнікі адборачнага тура праходзяць рэгістрацыю (адпраўляюць заяўку на ўдзел) праз выкарыстанне гугл-формы, размешчанай па спасылцы
Дата падачы вызначаецца па даце (часу) атрымання электроннай заяўкі.
Апошні тэрмін рэгістрацыі – 5 мая 2022 года.
У абазначаны дзень і час кожны факультэт арганізуе правядзенне першага адборачнага тура Алімпіяды па фінансавай бяспецы.
Інфармацыя аб правядзенні адборачнага тура на факультэтах будзе дадзена на сайце факультэтаў і ў сацыяльных сетках не пазней чым за 2 тыдні да правядзення мерапрыемства.
Крытэры ацэнкі алімпіяднага тэста:
За кожны правільны адказ студэнт атрымлівае адпаведны бал, устаноўлены аргкамітэтам адборачнага тура Алімпіяды. Пераможцы па кожным напрамку вызначаюцца па найбольшай суме набраных балаў.
Запрашаем усіх да актыўнага ўдзелу!