11 красавіка ў рамках дэкады студэнцкай навукі ў БДЭУ "Моладзь у навуцы і бізнесе-2022" адбылася Міжвузаўская алімпіяда па прафесійна арыентаванай англійскай мове. Удзельнікам алімпіяды былі прапанаваны заданні ў рамках тэматыкі "Міжкультурны аспект дзелавых зносін" на адукацыйнай пляцоўцы open.bseu.by.
У Алімпіядзе прынялі ўдзел студэнты з ВНУ рэспублікі і краін СНД у колькасці 181 чалавек. У чацвёрку лепшых, якія набралі больш за 80 балаў са 100 магчымых, увайшлі студэнты факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, здолеўшы абысці супернікаў не толькі па балах, але і па часе выканання заданняў.
1 месца:
- Лізавета Карась (95 балаў) – 3 курс, спецыяльнасць "Сусветная эканоміка"
- Аляксей Суцько (93 балы) – 4 курс, спецыяльнасць "Сусветная эканоміка"
- Раман Антонавіч (92 балы) – 3 курс, спецыяльнасць "Сусветная эканоміка"
2 месца:
Уладзіслаў Гарусаў (90 балаў) – 3 курс, спецыяльнасць "Сусветная эканоміка"
Віншуем і жадаем новых дасягненняў і поспехаў!
Кафедра англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці