Select your language

Кафедра рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці факультэта міжнародных адносін БДУ запрашае прыняць удзел у Алімпіядзе па польскай мове паміж ВНУ. Да ўдзелу ў Алімпіядзе запрашаюцца студэнты ВНУ (узровень B1) і навучэнцы 9-11 класаў школ і гімназій (узровень A2), якія вывучаюць польскую мову як замежную.

Правядзенне Алімпіяды

Для ўдзелу неабходна:

  1. Да 06.05.2022 падаць заяўку (у вольнай форме) для ўдзелу ў алімпіядзе на эл. адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
  2. 13.05.2022 у 9:00 з'явіцца з пашпартам і студэнцкім білетам (для студэнтаў) па адрасе г. Мінск, вул. Ленінградская, 20, кабінет 915 і зарэгістравацца.

I этап (пісьмовая частка - аўдзіраванне і лексіка-граматычны тэст) праходзіць на факультэце міжнародных адносін БДУ.

Дата правядзення: 13.05.2022 г. у 9:30, кабінет 915.

ІІ этап (вусная частка) праходзіць на факультэце міжнародных адносін БДУ.

Дата правядзення: 13.05.2022 г. у 13:00, кабінет 915.

Будзем рады бачыць Вашых студэнтаў і навучэнцаў у ліку ўдзельнікаў і пераможцаў Алімпіяды!

Каардынатары:

  • Круглова Вольга Валянцінаўна, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
  • Плашчынская Таццяна Зігмунтаўна, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.