Select your language

Запіс у студэнцкія атрады на летні перыяд стартаваў у БДУ.

Студэнтам прапануецца шэсць напрамкаў працаўладкавання, звязаных з будаўнічай, сельскагаспадарчай, педагагічнай, экалагічнай, сервіснай і вытворчай дзейнасцю.

Запрашаюцца ўсе ахвочыя студэнты.

Рэгістрацыя ажыццяўляецца праз гугл-форму ў групе Штаба працоўных спраў БДУ "УКантакце". Таксама інфармацыю можна атрымаць у намеснікаў дэканаў па навучальнай і выхаваўчай рабоце на факультэтах.

На гэты момант ужо зарэгістравана звыш 350 чалавек.

Арганізатарам акцыі выступае Штаб працоўных справаў БРСМ БДУ.

Крыніца