6 красавіка 2022 г. факультэт міжнародных адносін наведалі навучэнцы ліцэя БДУ. Перад гасцямі выступіла дэкан факультэта А.А. Дастанка.
Таксама ў рамках візіту госці здзейснілі экскурсію па ФМА і прынялі ўдзел у некалькіх інтэрактыўных мерапрыемствах, падрыхтаваных студэнтамі 1-3 курсаў спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» пры падтрымцы дацэнтаў кафедры міжнародных адносін А. В. Дземідовіч, А. С. Міксюк.
Гасцям была прадстаўлена магчымасць азнаёміцца на практыцы з паняццем "сінхронны пераклад". Аспірантка кафедры міжнародных адносін Хэ Юэцзэ – грамадзянка КНР – падрыхтавала прывітальнае слова на роднай мове: расказала пра ўласныя ўражанні ад вучобы на ФМА, пажадала ўдачы абітурыентам. Студэнт 3 курса Леанід Мірашнічэнка, які вывучае кітайскую мову, пераклаў выступленне на рускую мову. Арыгінальная замежная гаворка, неабходнае тэхнічнае абсталяванне і ўрачыстая абстаноўка дазволілі на некалькі хвілін адчуць атмасферу патэнцыйна магчымай сферы дзейнасці (мерапрыемства праводзілася ў рэчышчы прафарыентацыі) – дыпламатыі.
Далей гасцям былі прапанаваны індывідуальная і камандная віктарыны, у якіх можна было прадэманстраваць свае веды па міжнародных адносінах, геаграфіі, спецыфіцы вучобы на ФМА. Пасля ўзнагароджання пераможцаў госці прынялі ўдзел у мадэляванні прыёму і ў нефармальнай абстаноўцы пагутарылі са студэнтамі і выкладчыкамі, задалі пытанні, якія іх цікавілі. Падобны фармат сустрэчы і камунікацыі знайшоў станоўчы водгук як з боку гасцей ФМА, так і з прымаючага боку.
{gallery}2022/2022_04_06_02{/gallery}