Міжнародны конкурс відэапраектаў "Гэты Дзень Перамогі…" упершыню праходзіць у БДУ. Прымеркавана мерапрыемства да Года гістарычнай памяці і 77-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Творчае спаборніцтва накіравана на захаванне памяці аб трагічных падзеях тых гадоў, выхаванне ў моладзі грамадзянскасці, патрыятызму і павагі да подзвігу абаронцаў Айчыны, пашырэнне ведаў аб гісторыі ваенных падзей і развіццё творчага патэнцыялу ў студэнтаў.
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і замежных краін. Пераможцаў абяруць у дзевяці намінацыях: «Лепшае гістарычнае даследаванне»; "Самы патрыятычны відэапраект"; "Лепшы музычны відэапраект"; "Лепшы паэтычны відэапраект"; "Лепшы празаічны відэапраект"; "Лепшы драматургічны відэапраект"; «Самае прафесійнае відэа»; «Самае эмацыйнае відэа»; «Самае крэатыўнае відэа».
Прымаюцца індывідуальныя альбо калектыўныя работы на рускай, беларускай ці англійскай мовах на выбар. Хранаметраж відэа не павінен перавышаць пяці хвілін. Таксама будзе ўлічвацца адпаведнасць тэматыцы, інфарматыўнасць, лагічнасць, пісьменнасць, наяўнасць гукавога суправаджэння і відэаэфектаў, крэатыўнасць і ўнікальнасць.
Заяўкі прымаюцца да 3 мая ўключна на электронны адрас
Пераможцаў аб'явяць 6 мая напярэдадні Дня Перамогі.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць філалагічны факультэт і БДУ і Пярвічная арганізацыя "Белая Русь" БДУ.
Дад. інфармацыя на сайце і па тэлефоне +375 17365 10 69.