Select your language

5 красавіка на ФМА прайшла IV міжвузаўская алімпіяда па шведскай мове сярод студэнтаў, якія валодаюць шведскай мовай на ўзроўні А2/B1. Першым выпрабаваннем для ўдзельнікаў сталі лексіка-граматычныя заданні, сярод якіх таксама былі загадкі і рэбусы. Наступным крокам стала аўдзіраванне, а на заканчэнне конкурсу студэнты выказалі свой пункт гледжання па адной з прапанаваных для абмеркавання тэм.

Найбольшую колькасць балаў атрымала студэнтка 3 курса ФМА (спецыяльнасць «Міжнароднае права») Марыя Калініна, на другім месцы студэнт 2 курса ФМА БДУ (спецыяльнасць «Міжнародныя адносіны») Радыён Шыбалкін, бронза ў студэнткі 3 курса ФМА БДУ (спецыяльнасць «Міжнародныя адносіны») Кацярыны Іваніцкай.

Віншуем пераможцаў і жадаем усім удзельнікам далейшых поспехаў у вывучэнні шведскай мовы!

{gallery}2022/2022_04_05{/gallery}