13 красавіка 2022 года факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з удзелам кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці праводзіць АНЛАЙН-ВІКТАРЫНУ на платформе Moodle БДУ «Ці ведаеце Вы англамоўныя краіны» (першы тур). Удзельнікамі з'яўляюцца навучэнцы 11 класаў сярэдніх школ і гімназій Рэспублікі Беларусь. Мэта АНЛАЙН-ВІКТАРЫНЫ – развіццё лінгвістычнай, адукацыйнай і сацыякультурнай кампетэнцый навучэнцаў сярэдніх школ і гімназій усіх напрамкаў падрыхтоўкі, прыцягненне абітурыентаў да авалодання больш глыбокімі і трывалымі ведамі па лінгвакраіназнаўстве, павышэнне матывацыі навучэнцаў да вывучэння англійскай мовы, гісторыі і культуры.
Журы ў складзе прадстаўнікоў кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці (гуманітарнае аддзяленне) вызначыць 10 пераможцаў першага тура, якія прымуць удзел у другім туры – напісанне эсэ. Удзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў па выніках 2-х тураў, атрымліваюць Дыпломы пераможцаў першай, другой і трэцяй ступені.
У адпаведнасці з дамоўленасцямі аб супрацоўніцтве са школамі і гімназіямі ў рамках праграмы ФМА БДУ па прафарыентацыі да ўдзелу ў АНЛАЙН-ВІКТАРЫНЕ запрашаюцца навучэнцы 11 класаў сярэдніх школ і гімназій Рэспублікі Беларусь.
Рэгістрацыя адкрыта 11 красавіка 2022 г. з 6:00 да 21:00.
Правядзенне Віктарыны (1 тур) 13 красавіка 2022 г. з 6:00 да 21:00. Час выканання – 30 хвілін.
Правядзенне 2 тура 15 красавіка 2022 г. з 18:00 да 19:00.
18 красавіка 2022 г. падвядзенне вынікаў Віктарыны.
Спасылка на рэгістрацыю ТУТ
Жадаем усім удзельнікам поспехаў!!!