Select your language

1 красавіка на базе кафедры мытнай справы пры актыўным садзейнічанні вядучага спецыяліста ФМА І. П. Латушкі, а таксама студэнтаў валанцёрскага атрада ФМА "Кадуцэй" адбыўся рэспубліканскі семінар "Асаблівасці працы ў мытных класах сярэдняй школы". У яго рабоце прынялі ўдзел кіраўнікі і настаўнікі Бараўлянскай гімназіі (Мінская вобласць), сярэдніх школ № 46 і № 72 г. Мінска, СШ № 1 г. Брэста, СШ № 21 г. Магілёва і СШ № 8 г. Мазыра. Прывітальным словам семінар адкрыла дэкан ФМА БДУ А. А. Дастанка.

Праграма сустрэчы была вельмі насычанай. Перад удзельнікамі па тэме ўзаемадзеяння ДМК Рэспублікі Беларусь з установамі агульнай сярэдняй адукацыі выступіла намеснік начальніка Упраўлення арганізацыйна-кадравай і ідэалагічнай работы ДМК Рэспублікі Беларусь С.Ю. Новак, а таксама начальнік аддзела Мінскай рэгіянальнай мытні А. У. Дубінка. Вопытам арганізацыі факультатыўных заняткаў прафесійнай накіраванасці дапрофільнай падрыхтоўкі ў сярэдняй школе №1 г. Брэста падзяліліся яе прадстаўнікі: намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ж.М. Жмінько і намеснік дырэктара па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце Т.Л. Цярэшчанка. Рэкамендацыі па ўдасканаленні вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ў мытных класах выказаў у сваім дакладзе загадчык кафедры мытнай справы ФМА БДУ В. А. Астрога. У рамках гэтага даклада вядучы бібліятэкар факультэцкай бібліятэкі С. В. Кулак дэталёва расказала пра "мытны" кніжны фонд, выкладчыкі кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА А. С. Тамарына і А. У. Трухан засяродзілі сваю ўвагу на асаблівасцях выкладання замежнай мовы па спецыяльнасці "Мытная справа" ў профільных мытных класах сярэдняй школы. Спецыфіку навукова-даследчай работы студэнтаў на малодшых курсах і ў мытных класах сярэдняй школы асвятліла загадчыца кафедры еўразійскіх даследаванняў ФМА Л.І. Тарарышкіна.

У ходзе работы ўдзельнікам семінара прадаставілася магчымасць здзейсніць экскурсію па факультэце, у тым ліку зазірнуць у бібліятэку ФМА, дзе загадчыца Я. В. Грабко падрабязна расказала пра структуру і дзейнасць бібліятэкі.

Па выніках работы ўдзельнікі семінара прынялі сумеснае рашэнне аб напрамках далейшай работы і супрацоўніцтва. Завяршылася сустрэча ўрачыстым уручэннем спецыяльных сертыфікатаў.

{gallery}2022/2022_04_01{/gallery}