Select your language

29 сакавіка замежныя магістранты спецыяльнасці "International Business Law", якія навучаюцца на кафедры міжнароднага права, наведалі Беларуска-Кітайскі індустрыяльны парк "Вялікі камень". Варта адзначыць, што паездка ўсіх вельмі ўразіла!

Парк уяўляе сабой сучасны міжнародны эка-горад цікавай архітэктуры, які мае і вытворчыя зоны, і офісныя памяшканні, і нават жылы сектар. Сутнасць Парку – высокатэхналагічныя і канкурэнтаздольныя інавацыйныя вытворчасці з высокім экспартным патэнцыялам. Асноўным напрамкам дзейнасці Парку з'яўляецца супрацоўніцтва з інвестарамі з Кітая, што выклікала вялікую цікавасць да яго з боку магістрантаў – грамадзян КНР.

Ад экскурсіі засталіся самыя спрыяльныя ўражанні. Правялі экскурсію Таццяна Чаркасава, намеснік кіраўніка адміністрацыі Парку, і Мікіта Петручэня, менеджар упраўлення па прыцягненню інвестыцый і таксама наш магістрант. Яны на англійскай мове расказалі ўдзельнікам аб перспектыўных напрамках развіцця Парку і ўмовах вядзення бізнесу. Дарэчы, сёння ў "Вялікім камні" зарэгістраваны больш за 80 рэзідэнтаў з 16 краін свету, у тым ліку з Кітая, Расіі, Аўстрыі, Германіі, Ізраіля, Канады, ЗША, Швейцарыі, ААЭ, з планавым аб'ёмам інвестыцый у высокатэхналагічных сектарах эканомікі ў памеры больш за $1,2 млрд. Магістрантаў асабліва зацікавілі асаблівасці прэферэнцыйнага прававога рэжыму, які прадастаўляецца рэзідэнтам.

Мяркуем, што такія візіты трэба праводзіць і ў будучыні, яны карысныя абодвум бакам. Студэнтам і магістрантам такія экскурсіі неабходныя, каб на свае вочы ўбачыць, як функцыянуюць у рэальным жыцці прававыя і эканамічныя праекты, якія яны вывучаюць ва ўніверсітэце.