31 сакавіка 2022 г. у Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі праходзіла вечарына, прысвечаная Дню абвяшчэння Ісламскай Рэспублікі Іран. Традыцыйна свята адзначаецца 1 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1979 годзе ў краіне быў праведзены рэферэндум, следствам якога і было абвяшчэнне Ісламскай Рэспублікі Іран.
Вечар наведалі студэнты факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама студэнты Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва.
Галоўнымі гасцямі мерапрыемства сталі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ірана ў Рэспубліцы Беларусь Сіяд Яры, старшыня таварыства дружбы Беларусь-Іран, старшыня таварыства дружбы Беларусь-Індыя, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу VII склікання Андрэй Уладзіміравіч Савіных.
Дыпламаты выступілі з віншаваннямі і адзначылі важнасць гэтага дзяржаўнага свята для краіны. Пасол Ірана таксама павіншаваў усіх прысутных са святам прыходу вясны – Наўруз, які доўжыцца 13 дзён з 20 сакавіка.
Матэрыял падрыхтавала Анастасія Альшэўская, студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны"
{gallery}2022/2022_03_31{/gallery}