22 сакавіка студэнты трэцяга курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы турызму" наведалі Музей гісторыі БДУ. Сёння Музей БДУ – гэта паўнавартасная гісторыя беларускай дзяржавы і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Экспазіцыя музея ўяўляе сабой наглядную гісторыю БДУ, пададзеную з дапамогай эмацыйна афарбаваных помнікаў – дакументаў, фатаграфій, твораў выяўленчага мастацтва і трохмерных аб'ектаў.
{gallery}2022/2022_03_22_03{/gallery}