Select your language

30 сакавіка студэнты-мытнікі наведалі Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі. Экспазіцыі гэтага ўнікальнага музея прысвечаны ўзнікненню і развіццю музычнай і тэатральнай культуры X–XIX стагоддзяў на беларускіх землях, тэатру і музыцы Беларусі ў ХХ стагоддзі. Асаблівую ўвагу студэнтаў прыцягнулі музычныя інструменты, якія спрадвеку выкарыстоўваліся ў нашай краіне: дуда (валынка), скрыпка, гармонік, цымбалы. Захапленне ва ўсіх выклікала яркае прадстаўленне нацыянальнага лялечнага тэатра – Батлейка.

{gallery}2022/2022_03_30{/gallery}