Select your language

Студэнты ФМА сталі пераможцамі Рэспубліканскай студэнцкай алімпіяды па кітайскай мове.

Студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства" Вера Сасунова заняла другое месца. "Бронзавым" прызёрам прызнана студэнтка 4 курса Лізавета Сідарава.

Лінгвістычнае спаборніцтва прайшло ў два этапы: вусны і пісьмовы. Сёлета маладыя лінгвісты выконвалі заданні па граматыцы, лексіцы, іерогліфіцы кітайскай мовы, а таксама зрабілі пераклад тэкстаў з кітайскай на рускую і з рускай на кітайскую мовы.

Усяго ў моўным спаборніцтве прынялі ўдзел больш за 80 студэнтаў, якія прадстаўляюць 10 рэспубліканскіх ВНУ.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася 25 сакавіка ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя (РІКК) БДУ. Дырэктар РІКК Анатоль Тозік павіншаваў пераможцаў і падзякаваў выкладчыкам за падрыхтоўку студэнтаў.

Пераможцаў узнагародзілі дыпломамі і памятнымі падарункамі. Арганізатарамі алімпіяды выступілі Міністэрства адукацыі Беларусі і РІКК БДУ пры падтрымцы Пасольства КНР у Беларусі.

Крыніца