04 мая 2022 года факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з удзелам кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці і кафедры мытнай справы праводзіць VII універсітэцкую прадметную алімпіяду па англійскай мове сярод студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці: 1-96 01 01 Мытная справа у рамках праекта "Моладзь, навука, прафесіяналізм-2022".
Мэта алімпіяды – рэалізацыя задач па павышэнні якасці іншамоўнай падрыхтоўкі студэнтаў у кантэксце прафесійнай адукацыі.
Задачы алімпіяды:
- павышэнне ўзроўню іншамоўнай кампетэнцыі студэнтаў
- падтрыманне ў вучняў цікавасці да вывучэння англійскай мовы і англамоўнай культуры
- павышэнне ўзроўню прафесійных ведаў.
Удзельнікамі алімпіяды з'яўляюцца студэнты спецыяльнасці "Мытная справа" і сумежных спецыяльнасцей.
Журы ў складзе прадстаўнікоў кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА БДУ, прадстаўнікоў кафедры мытнай справы ФМА БДУ вызначыць пераможцаў як у камандным, так і ў індывідуальных заліках. Усіх удзельнікаў чакаюць дыпломы ў розных намінацыях.
У рамках дагаворных адносін аб супрацоўніцтве да ўдзелу ў алімпіядзе таксама запрашаюцца старшакласнікі школ і гімназій, для якіх прадугледжаны тэматычныя конкурсы і віктарыны! Узнагароды чакаюць удзельнікаў і ў гэтай катэгорыі.
Алімпіяда праводзіцца дыстанцыйна на базе факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2 туры:
1 тур праходзіць на базе моўных кафедраў ВНУ.
2 тур праходзіць завочна на базе кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці факультэта міжнародных адносін БДУ.
Да ўдзелу ў 2 туры дапускаюцца студэнты, якія паспяхова выканалі заданні 1 тура і набралі не менш за 80%.
Канчатковыя тэрміны падачы заяў для ўдзелу ў 2 туры алімпіяды – 22.04.2022 года. Заяўкі накіроўваць на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Жадаем усім удзельнікам поспехаў усім і ўдачы!!!