Подождите, идет загрузка сайта ...

22 сакавіка 2022 г. на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ў рамках клуба навуковых дыскусій (кір. дац. С. А. Дубінко) прайшла анлайн-сустрэча магістрантаў спецыяльнасцей "Упраўленне ў сацыяльных і эканамічных сістэмах", "Сусветная эканоміка", "Менеджмент" з Аляксандрам Сяргеевічам Кавалёвым, прафесійным перакладчыкам.

У ходзе сустрэчы Аляксандр Сяргеевіч расказаў аб прафесіі перакладчыка, гісторыі ўзнікнення прафесіі, а таксама даў некалькі практычных парадаў. Госць адзначыў адну з самых важных якасцей перакладчыка-прафесіянала: ён павінен быць незалежным, нейтральным пасрэднікам у дыялогу.

Магістрантам удалося папрактыкавацца ў перакладзе, даведацца бліжэй аб рабоце прафесійнага перакладчыка, у тым ліку і аб магчымых цяжкасцях вуснага і пісьмовага перакладу. Прэзентацыя, а таксама заданні на экспромт-пераклад фразеалагізмаў, прыказак, выслоўяў, а таксама расшыфроўку шматлікіх агульнапрынятых акронімаў выклікалі цікавую дыскусію. Падчас дыскусіі была зроблена выснова аб тым, што прафесіяналізм перакладчыка складаецца з такіх важных складнікаў як моўная, прадметная, лінгвакраіназнаўчая кампетэнцыі, навыкі дзелавой камунікацыі, уменне весці тэлефонныя перамовы, складанне і апрацоўка дзелавога допісу, удзел у перамовах, прэс-канферэнцыях, Дадзеная інфармацыя і практычная трэніроўка, несумненна, дапамогуць магістрантам у падрыхтоўцы да маючага адбыцца іспыту кандыдацкага мінімуму па англійскай мове.

С. Аўтух, магістрант спецыяльнасці УСЭС

   

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках