Select your language

Студэнты 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа" ў рамках вывучэння спецкурса "Мытны кантроль за перамяшчэннем культурных каштоўнасцей" наведалі Музей землязнаўства факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ. Займальную і яркую экскурсію для іх правяла загадчыца музея В. Л. Смалякова.

Падчас экскурсіі студэнты даведаліся пра найбагацейшы свет мінералаў, пра ролю мытнай службы ў прадухіленні незаконнага вывазу іх праз мытную мяжу. Асаблівую цікавасць у экскурсантаў выклікалі калекцыі беларускага крэменя і бурштыну, а таксама метэарыты, якія былі перададзены ў свой час універсітэту Гродзенскай рэгіянальнай мытняй.

{gallery}2022/2022_03_28{/gallery}