24 сакавіка прайшла сустрэча студэнтаў ФМА БДУ з навучэнцамі 10-11 класаў ДУА "Гімназія № 146 г. Мінска". Сустрэча адбылася ў анлайн фармаце па ініцыятыве кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА БДУ ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве.
У мерапрыемстве, праведзеным пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры Крэль В.К., Гіцкой А.П., Салавей А.М., прынялі ўдзел студэнткі 3-га курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка» Вянско Дар'я і Рэцькова Аліна, а таксама студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Мытная справа» Паражынская Маргарыта. У сваёй прэзентацыі студэнткі прадставілі наш факультэт як акадэмічны свет, дзе кожнаму даецца магчымасць рэалізаваць сябе як у навуковай, так і грамадскай дзейнасці.
Навучэнцы гімназіі праяўлялі цікавасць, задаючы пытанні адносна паступлення на факультэт міжнародных адносін, стажыровак і структуры навучальнага працэсу, навуковых канферэнцый, а таксама напрамкаў работы пасля заканчэння навучання.
Навучэнцы гімназіі праяўлялі цікавасць, задаючы пытанні адносна паступлення на факультэт міжнародных адносін, стажыровак і структуры навучальнага працэсу, навуковых канферэнцый, а таксама напрамкаў работы пасля заканчэння навучання.
Пытанні ўдзельнікаў сустрэчы прадэманстравалі жаданне адкрываць новыя магчымасці, імкнуцца да лепшага, пашыраць гарызонты і займаць актыўную пазіцыю на шляху да поспеху – усяму гэтаму, безумоўна, садзейнічае вучоба на ФМА.
«Гэта мерапрыемства з'яўляецца вельмі карысным для навучэнцаў з пункту гледжання выбару ВНУ і факультэта. У навучальных дапаможніках не знойдзеш такой інфармацыі, якую можна пачуць ад прадстаўнікоў факультэта. Дзякуй студэнтам ФМА за такую падрабязную і цікавую інфармацыю!» – выказалася аб прафарыентацыйным мерапрыемстве Валожына Вікторыя Віктараўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Гімназія № 146 г. Мінска.
Спадзяемся, што ў новым навучальным годзе навучэнцы гімназіі папоўняць шэрагі нашых студэнтаў.
Вянско Дар'я, студэнтка 3-га курса, спецыяльнасць «Сусветная эканоміка»

