Select your language

Студэнты-мытнікі 3 курса здзейснілі вучэбную экскурсію ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. У яго выставачных залах яны ўдзельнічалі ў практычных занятках па аператыўным атрыбутаванні культурных каштоўнасцей.

Студэнты засталіся ўдзячныя загадчыку сектара фізіка-хімічных даследаванняў Ю.Ф. Майсееву і старшаму навуковаму супрацоўніку музея Ю.С. Загорскай, якія шчодра дзяліліся сваім багатым досведам і ведамі.

Напрыканцы заняткаў будучыя мытнікі мелі магчымасць агледзець экспазіцыі ўсіх залаў Нацыянальнага мастацкага музея.

{gallery}2022/2022_03_23{/gallery}