22 сакавіка, у дзень 79-й гадавіны Хатынскай трагедыі, на факультэце міжнародных адносін адбылася сустрэча з супрацоўнікам Генеральнай пракуратуры Беларусі Ігарам Марозам.
Ключавымі пытаннямі на сустрэчы сталі пытанні расследавання генацыду і ўвекавечанне памяці ахвяр насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Запрошаны спікер расказаў аб трагічных падзеях перыяду Вялікай Айчыннай вайны. У прыватнасці, аб канцэнтрацыйных лагерах, куды адпраўлялі на смерць жыхароў Беларусі, аб адным з самых буйных гета ў Еўропе – Мінскім гета, дзе былі забіты больш за сто тысяч яўрэяў, сотні знішчаных нямецка-фашысцкімі акупантамі беларускіх вёсак. Таксама прадстаўнік праваахоўных органаў звярнуў увагу на актуальнасць праводзення работы з крымінальнымі справамі, устанаўленнем усіх фактаў, звязаных з генацыдам беларускага народа ў гады вайны і прызнанні гэтай інфармацыі на міжнародным узроўні.
Арганізатарам мерапрыемства выступілі ўпраўленне па выхаваўчай рабоце з моладдзю БДУ і Генеральная пракуратура Беларусі.
