16 сакавіка 2022 г. на базе факультэта міжнародных адносін прайшла дыялогавая пляцоўка «Беларусь – свету». Удзельнікамі сталі прадстаўнікі адміністрацыі ўніверсітэта, факультэтаў, прафесарска-выкладчыцкага складу, а таксама студэнцкага актыву.
У якасці запрошанага спікера выступіў старшыня праўлення рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства "Веды" Гігін Вадзім Францавіч. У ходзе работы дыялогавай пляцоўкі абмяркоўваліся пытанні навацый Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама закрануты пытанні напрамкаў узаемадзеяння Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў кантэксце інтэграцыйных працэсаў.