Select your language

11 сакавіка ў студэнтаў-мытнікаў 3-га курса пачаліся практычныя заняткі па вывучэнні асноў атрыбуцыі гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Першы крок у гэтым напрамку быў зроблены ў экспазіцыйных залах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, дзе студэнты падчас цікавай экскурсіі ўбачылі самыя розныя ўзоры гісторыка-культурных каштоўнасцей.

У той жа дзень наведалі і аддзел гуманітарна-асветніцкай работы і папулярызацыі кніжных помнікаў Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, дзе перад гасцямі выступіла загадчыца аддзела  А. У. Кінчыкава. У час займальнага занятку будучыя мытнікі азнаёміліся з гісторыяй з'яўлення паперы і кнігі, а таксама практычнымі асновамі атрыбуцыі друкаваных выданняў XVI - пачатку XX стст.

{gallery}2022/2022_03_11_02{/gallery}