Студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" Яна Якубовіч стала чэмпіёнкай першынства Беларусі па шашках-64. Віншуем! Яна з'яўляецца майстрам спорту і мае званне "Міжнародны гросмайстар" па шашках.
Турнір уключаў спаборніцтвы сярод юнакоў і дзяўчат у пяці ўзроставых групах па дзвюх праграмах: класічнай і вокамгненной.
Усяго ў першынстве Беларусі прынялі ўдзел каля 160 ігракоў з усіх рэгіёнаў краіны. Завяршыўся турнір 3 сакавіка ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках у Мінску.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла Беларуская федэрацыя шашак.