Select your language

Цэнтр міжнародных даследаванняў факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (далей – ЦМІ) 20 красавіка 2022 года праводзіць міжнародны круглы стол па інавацыях у міжнародных даследаваннях на тэму «Гарманізацыя інтэграцыйных працэсаў на Еўразійскай прасторы» з удзелам прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці, органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь,вядучых спецыялістаў і экспертаў з Беларусі ды іншых краін.

Галоўнай мэтай правядзення штогадовага круглага стала па інавацыях у міжнародных даследаваннях з'яўляецца захаванне і развіццё традыцый і фарміраванне інавацыйных падыходаў у даследаванні праблем міжнародных адносін і выкладанні адпаведных навучальных дысцыплін.

Прадметам абмеркавання стануць новыя тэндэнцыі і перспектывы даследаванняў па міжнароднай праблематыцы, механізмы і вопыт каардынацыі даследчых і інавацыйных праграм:

  • ЕАЭС і ШАС: перспектывы ўзаемадзеяння;
  • Сучасныя выклікі для дзяржаў-членаў ЕАЭС;
  • Спалучэнне кітайскай ініцыятывы "Адзін пояс — адзін шлях" з інтэграцыйнымі праектамі ЕАЭС і ШАС;
  • Удзел Рэспублікі Беларусь у дзейнасці ЕАЭС.

Запрашаем да ўдзелу прафесарска-выкладчыцкі склад, даследчыкаў і экспертаў па міжнародных адносінах.

Круглы стол адбудзецца 20 красавіка 2022 г. з 10.00 да 14.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Ленінградская 20 (факультэт міжнародных адносін БДУ), аўд. 1301 (спасылкі для падключэння будуць накіраваны дадаткова)

Форма правядзення: вочная і дыстанцыйная.
Рабочыя мовы: беларуская, руская, англійская.
Парадак удзелу: у тэрмін да 10 красавіка 2022 года неабходна азнаёміцца ​​з інфармацыйным лістом, зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка круглага стала і накіраваць матэрыялы на беларускай, рускай або англійскай мове з указаннем прозвішча ў назве файла.

Матэрыялы неабходна загрузіць у фармаце .doc, .docx праз форму электроннай рэгістрацыі. Дадзены варыянт з'яўляецца канчатковым і замене не падлягае.

Персанальнае запрашэнне для ўдзелу ў рабоце круглага стала будзе накіравана па электроннай пошце да 10 красавіка 2022 года.

Удзел у круглым стале – бясплатны. Усе выдаткі па знаходжанні ў г. Мінску – за кошт накіроўваючага боку.

Па выніках круглага стала будзе апублікаваны электронны зборнік матэрыялаў. Плата за публікацыю не спаганяецца.

Па ўсіх пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па наступных тэлефонах: 8-017-209-57-73, 8-017-209-57-69.