Адкрыты прыём работ на Конкурс маладых міжнароднікаў СНД імя А. А. Грамыка. Сайт конкурса.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць Асацыяцыя знешнепалітычных даследаванняў імя А. А. Грамыка, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Інстытут Еўропы РАН пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, МДІМЗ, Еўразійскай эканамічнай камісіі, Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва СНД.
У конкурсе могуць прымаць удзел студэнты і выпускнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, аспіранты, вучоныя, выкладчыкі, журналісты, аналітыкі, спецыялісты са сферы бізнесу, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, дыпламаты з дзяржаў-удзельніц СНД не старэйшыя за 40 гадоў. Заканчэнне прыёму заявак – 23:59 12 мая 2022 г.