У БДУ падведзены вынікі конкурсу "Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя БДУ" за 2021 год.
Былі вызначаны пераможцы ў чатырох намінацыях. Дацэнт кафедры міжнародных эканамічных адносін ФМА, кіраўнік СНДЛ «Эканаміст-міжнароднік» Кацярына Сталярова ўдастоена ўзнагароды ў намінацыі за «Уклад СНДЛ ва ўдасканаленне навучальнага працэсу.»
Віншуем! Жадаем новых дасягненняў і творчых перамог!