4 сакавіка мытны эксперт-мастацтвазнаўца супрацоўнік Мытнай лабараторыі Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь І. Ю. Садоўскі прачытаў лекцыю для студэнтаў-мытнікаў 3 курса аб атрыбуцыі розных відаў культурных каштоўнасцей, якія перамяшчаюцца праз мытную мяжу. У сваім выступленні эксперт падзяліўся "прафесійнымі сакрэтамі" і прывёў вялікую колькасць прыкладаў з практыкі мытнага кантролю, а таксама адказаў на пытанні студэнтаў.
{gallery}2022/2022_03_04{/gallery}