Select your language

Пераможцамі ў «Капусніку БДУ – 2021» сталі студэнты нашага факультэта! Віншуем!

Інтрыга конкурса была вырашана 28 лютага. У гэтым годзе творчая сустрэча першакурснікаў была прымеркавана да двух юбілейных дат: 100-й гадавіны ўніверсітэта і ўласнаму 15-годдзю.

Усяго ў мерапрыемстве прынялі удзел каля 185 студэнтаў, якія прадстаўляюць 14 факультэтаў і інстытутаў БДУ.

«Капуснік БДУ» з'яўляецца штогадовым буйным конкурсам, дзе першакурснікі змагаюцца за чэмпіянат і галоўны прыз –  Кубак рэктара. Яны рыхтуюць выступленне-візітку, у якой крэатыўна і з гумарам паказваюць студэнцкае і ўніверсітэцкае жыццё.

Традыцыйна конкурс праводзіцца восенню напярэдадні Міжнароднага дня студэнта. У гэтым годзе з-за эпідэміялагічнай сітуацыі, было прынята рашэнне перанесці яго на вясновы семестр.

Арганізатарам «Капусніка» выступіў Студэнцкі саюз БДУ.

Крыніца