Select your language

24 лютага на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці быў праведзены конкурс прэзентацый "Globalchallenges: сcontemporaryissues". Студэнты 3 курса спецыяльнасці «Мытная справа» пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры Натуркача Міхаіла Васільевіча, Юдчыц Ірыны Сцяпанаўны абмеркавалі актуальныя глабальныя праблемы ў сферы аховы навакольнага асяроддзя, міжнароднай палітыкі, эканомікі. Узнімаліся пытанні крызісу бежанцаў, галечы, а таксама ролі адукацыі, міжнародных арганізацый і праграм ААН для пераадолення выклікаў. У прыватнасці, разглядаліся прычыны пагаршэння экалогіі ў выніку індустрыялізацыі, сельскагаспадарчай дзейнасці і выкарыстання хімікатаў, высечкі лесу, здабычы выкапняў, выкарыстання ядзернай энергіі. Была асвоена і актыўна выкарыстоўвалася новая лексіка па тэме. Заняткі сталі інтэгравальнымі па вывучаемых аспектах англійскай мовы. Мерапрыемства было накіравана на развіццё маўленчых навыкаў і пашырэнне ведаў аб сучасных працэсах, якія адбываюцца ў свеце.

Творчы падыход з выкарыстаннем актуальнага аўтэнтычнага матэрыялу дапамагае зразумець важнасць вывучэння англійскай мовы ў працэсе вядзення бізнесу, пашырае кругагляд, садзейнічаючы арыентацыі ў актуальных пытаннях сучаснага свету.

Анастасія Марозава, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа", стараста курса

{gallery}2022/2022_02_24{/gallery}