25 лютага студэнты-мытнікі 3 курса ў рамках вывучэння спецыяльнага курса сустрэліся з М. В. Нецвятаевай, намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення-начальнікам упраўлення прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
М. У. Нецвятаева на яркіх і вобразных прыкладах расказала аб спецыфіцы дзейнасці экспертаў-мастацтвазнаўцаў Беларусі і замежных краін у галіне кантролю за перамяшчэннем праз мытную мяжу культурных каштоўнасцей. У канцы размовы яна адказала на пытанні студэнтаў.
