21 лютага 2022 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы. Адкрываючы мерапрыемства, з прывітальнай прамовай да ўдзельнікаў звярнулася дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ Дастанка Алена Анатольеўна. Яна падзякавала ўдзельнікам сустрэчы за праяўленую цікавасць і прадставіла запрошаных гасцей.
У рамках мерапрыемства адбылося выступленне вядомых беларускіх пісьменнікаў Рублеўскай Людмілы Іванаўны (загадчыца аддзела культуры газеты "Звязда") і Шніпа Віктара Анатольевіча (галоўны рэдактар часопіса "Полымя").
Запрошаныя госці расказалі пра сваю творчую біяграфію, прачыталі шэраг твораў на беларускай мове і адказалі на пытанні ўдзельнікаў. Зносіны з пісьменнікамі прайшлі ў творчай атмасферы і паказалі важнасць падтрымання цікавасці да роднай беларускай мовы.

