На факультэце міжнародных адносін БДУ плануецца выданне дваццаць восьмага выпуску Зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў. Публікацыі залічваюцца як удзел у НДРС, маюць значэнне пры зніжэнні аплаты студэнтам платнай формы навучання. Выпускам зборніка прысвойваецца ISSN, ажыццяўляецца іх абавязковая рассылка па асноўных бібліятэках краіны.
Дваццаць восьмы зборнік плануецца выпусціць да 30 чэрвеня 2022 г. Пры неабходнасці прадастаўляецца пацвярджэнне публікацыі.
Тэрмін падачы артыкулаў — да 01 мая 2022 г. уключна (могуць быць прадоўжаны, сочыце за сайтам www.nirs.by)
Тэматыка артыкулаў:
- эканоміка;
- фінансы і банкаўская справа;
- менеджмент;
- маркетынг;
- дзяржава і права;
- юрыспрудэнцыя;
- паліталогія;
- гісторыя;
- міжнародныя адносіны;
- міжнародны турызм;
- мытная справа;
- культуралогія;
- лінгвакраіназнаўства;
- філалогія;
- журналістыка;
- сучасныя замежныя мовы і іншыя.
Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце www.nirs.by. Усе Вашыя пытанні можаце дасылаць на e-mail
Дасылайце свае артыкулы!