Студэнты ФМА занялі прызавыя месцы ў Конкурсе кітайскай каліграфіі ручкай-2022, які праводзіць Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У катэгорыі "Дарослыя" студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства" Сасунова Вера заняла 2 месца, студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Альшэўская Анастасія – 3 месца.
Конкурс праводзіцца РІКК БДУ штогод у дзвюх катэгорыях: "Дзеці" і "Дарослыя". Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 125 чалавек.
Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў!