Select your language

21 лютага 2022 года ў 11:30 на факультэце міжнародных адносін БДУ (вул. Ленінградская, 20, аўд. 516) адбудзецца сустрэча экс-міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дырэктара "Выдавецкага дома "Звязда" Карлюкевіча Аляксандра Мікалаевіча са студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім складам ФМА з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы.

Мерапрыемства дазволіць паглыбіць веды ўдзельнікаў аб гісторыі беларускай мовы, пазнаёміць іх з унікальнымі беларускімі словамі, якія адрозніваюць нас ад іншых народаў, а таксама прадэманстраваць асаблівае значэнне навукова-практычнага забеспячэння паспяховага функцыянавання беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, у якіх павінна выкарыстоўвацца дзяржаўная мова краіны. Сустрэча арганізавана ў рамках дыялогавай пляцоўкі "Размова з Міністрам" створанай на факультэце міжнародных адносін для азнаямлення з дзейнасцю сістэмы органаў дзяржаўнай, дыпламатычнай службы і іх папулярызацыі, фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму навучэнцаў.