Студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства" Мая Танкіх стала сярэбраным прызёрам Кубка Беларусі па лёгкай атлетыцы. Віншуем!
Спартсменка ФМА БДУ ўдзельнічала ў спаборніцтве па бегу ў памяшканні на дыстанцыі 3000 метраў з перашкодамі. Дзяўчына саступіла першынство студэнтцы МДУ ім. Куляшова Таццяне Шабанавай і абыйшла члена зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Іну Новік.
Спаборніцтвы прайшлі 11 лютага ў Палацы лёгкай атлетыкі ў Гомелі. Арганізатарам спаборніцтваў выступіла Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі. Усяго ўдзельнікамі Кубка сталі звыш 560 спартсменаў, якія спаборнічалі ў бегу на розныя дыстанцыі, скачках у даўжыню, вышыню і з шастом, трайным скачку, штурханні ядра.
