Слухачамі курсаў павышэння кваліфікацыі "Пратакол і этыкет міжнародных зносін" сталі 11 супрацоўнікаў міністэрстваў эканомікі, па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі.
Тыднёвы адукацыйны курс праходзіў у фармаце лекцый, практычных заняткаў, дзелавых гульняў і трэнінгаў. Тэмы датычыліся ўніверсальных правіл і норм дзелавой камунікацыі, правіл арганізацыі і правядзення перагавораў, нацыянальных асаблівасцей дзелавога этыкету і інш. Выкладчыкамі курса выступілі дацэнты кафедры міжнародных адносін ФМА БДУ Анастасія Міксюк і Людміла Слуцкая.
Слухачы пакінулі мноства слоў удзячнасці і падзяліліся ўражаннямі ад пройдзенага курса. Практычна ўсе ацанілі практыкаарыентаванасць праграмы і актуальнасць тэм, якія разглядаюцца.
Урачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб павышэнні кваліфікацыі ў галіне дзелавога этыкету і культуры гасціннасці прайшла 11 лютага з удзелам дэкана факультэта міжнародных адносін Алены Дастанка.
Арганізатарам курсаў выступіў факультэт міжнародных адносінаў БДУ.
