10 лютага 2022 г. выкладчыкі кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Т. С. Шарупіч і Ю. І. Сіняўская прынялі ўдзел у якасці перакладчыкаў у відэаканферэнцыі, прымеркаванай да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Бразілія. Відэаканферэнцыя была арганізавана ў Палаце прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь. У гэтую знамянальную дату відэасустрэча прайшла з удзелам рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія, старшынёй парламенцкай групы "Бразілія—Беларусь", Камітэтам па міжнародных адносінах і нацыянальнай абароне Палаты дэпутатаў Нацыянальнага кангрэса Бразіліі. Трэба адзначыць, што арганізатарам відэаканферэнцыі выступіла Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія.
Кафедра выказвае падзяку выкладчыкам партугальскай мовы за забеспячэнне паслядоўнага перакладу для ўдзельнікаў сустрэчы.
