Гісторыя Сусветнай мытнай арганізацыі (далей – СМытА) пачалася з 12 верасня 1947 года, калі трынаццаць еўрапейскіх урадаў, прадстаўленых у Камітэце еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва (англ. Committee for European Economic Co-operation), дамовіліся стварыць Даследчую групу. Гэта група разгледзела магчымасць стварэння аднаго або некалькіх унутрыеўрапейскіх мытных саюзаў на аснове прынцыпаў Генеральнага пагаднення па тарыфах і гандлі (ГАТТ).
У 1948 годзе Даследчая група стварыла два камітэты: Эканамічны камітэт (англ. Economic Committee) і Мытны камітэт (англ. Customs Committee). Эканамічны камітэт быў папярэднікам Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), Мытны камітэт стаў Саветам мытнага супрацоўніцтва (англ. Customs Co-operation Council (CCC)), (далей – СМС).
Канвенцыя аб стварэнні СМС набыла моц 4 лістапада 1952 года. У гэтым годзе (04.11.2022 г.) адзначым 70-годдзе СМС- СМытА.
Савет з'яўляецца кіруючым органам СМС-СМытА. Яго першае паседжанне адбылося ў г. Брусэлі 26 студзеня 1953 года, у ім прынялі ўдзел прадстаўнікі сямнаццаці еўрапейскіх дзяржаў.
У 1983 годзе СМС вызначыў 26 студзеня ў якасці прафесійнага свята – "Міжнародны дзень мытніка", прымеркаваўшы гэта да 30-й гадавіны з дня правядзення першага пасяджэння.
Са святам, дарагія калегі!
А. В. Грабеннікаў, старшы выкладчык кафедры мытнай справы, магістр юрыдычных навук