Select your language

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь праводзіць конкурс эсэ-работ "Хачу быць дыпламатам".

Тэрміны правядзення: з 22 студзеня па 28 лютага.

Умовы ўдзелу:

  • неабходна зрабіць рэпост публікацыі (https://www.facebook.com/belarusmfa/posts/243169814668310) з хэштэгам #МИДБеларуси;
  • падрыхтаваць і накіраваць асабістым паведамленнем у афіцыйных акаўнтах МЗС у Facebook, Instagram або на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. эсэ на тэму "Чаму я хачу стаць дыпламатам", якое адлюстроўвае погляд удзельніка на дыпламатычную службу, яе значэнне ва ўмацаванні беларускай дзяржаўнасці, бачанне сваіх мэт як будучага дыпламата.

Да эсэ прад'яўляюцца наступныя патрабаванні: рэкамендуемы аб'ём – да трох старонак фармату А4 друкаванага тэксту шрыфтам Times New Roman, шрыфт 14, міжрадковы інтэрвал – адзінарны.

Да эсэ таксама прыкладаецца скан падпісанай заяўкі (або яе фота), запоўненай у вольнай форме з адлюстраваннем наступнай інфармацыі: ВНУ, факультэт, спецыялізацыя, якія вывучаюцца мовы, прозвішча, імя,імя па бацьку, паштовы адрас, тэлефон, e-mail, «Я прымаю ўмовы конкурсу «Хачу быць дыпламатам», «Я даю згоду на збор, захоўванне і выкарыстанне персанальных дадзеных у мэтах Конкурсу», дата запаўнення і подпіс.

Абавязковай умовай удзелу ў конкурсе з'яўляецца падпіска на акаўнты МЗС у сацыяльных сетках Facebook і Instagram, навучанне, пераважна, па спецыяльнасцях у сферы міжнародных адносін.

Вынікі конкурсу будуць падведзены ў сакавіку 2022 года.

Пераможцам і лаўрэатам конкурсу будзе дадзена магчымасць праходжання практыкі ў МЗС і ўдзелу ў штогадовым семінары-практыкуме для маладых дыпламатаў.
"5 элемент" уручыць пераможцам каштоўныя прызы.